Разделы сайта

Главная

Архив новостей

21.02.2023

Дзень роднай мовы

21 ЛЮТАГА - Дзень роднай мовы.

Сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёю прыгажосцю і непаўторнасцю, іншыя — мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека  ёсць толькі адна родная мова. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі,  знаёмымі.

Штогод 21 лютага  ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Святкаванне  Міжнароднага дня роднай мовы стала традыцыйным мерапрыемствам і для нашых выхаванцаў.

Было праведзена шмат цікавых  мерапрыемстваў, якія пашырылі веды  кожнага аб роднай мове, гісторыі беларускага народа, традыцыях, прыкладным мастацтве. Дзеці, выхавальнікі гулялі ў беларускія народныя гульні , слухалі і спявалі беларускія песні.

Свята роднай мовы дае магчымасць напомніць пра тое, што мы — беларусы, а нашай роднай мовай з’яўляецца беларуская. Гэта тое невычэрпнае багацце, якое перадаецца нам з пакалення ў пакаленне і суправаджае нас усё жыццё.