Разделы сайта

Главная

Архив новостей

29.03.2023

Свята "Гуканне вясны"

Гуканне вясны— старажытнае свята развітання з зімой і сустрэчы вясны.
Суправаджаецца абрадавымі вясновымі песнямі, карагодамі. Людзі заклікаюць
вясну хутчэй прыйсці, радуюцца першаму вясноваму сонцу і праганяюць зіму.
Сёння ў нашым дзіцячым садзе адбылося фальклорнае свята "Гуканне вясны".
Пад час свята дзеці з задавальненнем спявалі песні-вяснянкі, песні-заклічкі,
танцавалі з сонечнымі праменьчыкамі, вадзілі карагоды, гулялi ў вясёлыя
гульнi, адгадвалi загадкi.