Разделы сайта

Главная

Архив новостей

23.09.2020

Фальклорнае свята "Багач"

Восеньскае свята «Багач».

22 – 23 верасня – дні асенняга раўнадзенства. У народным календары ім папярэднічае свята Багач, а ў хрысціянскім – Другая прачыстая, або Дзень нараджэння Багародзіцы. Як адно, так і другое свята адзначаецца  21 верасня.

Да гэтага часу ўсякія работы на полі заканчваліся, а калі дзе і пераворвалі землю, дык толькі над позневясеннія цеплалюбівыя культуры – авес, грэчку і інш. Дбайны ж гаспадар імкнуўся да Багача закончыць усе палявыя работы і нават пачысціць і схаваць да вясны земляробчы інвентар, які ў прыказках да гэтага свята называецца “рагачом”. Асноўная ж сялснская праца працягвалася у гумне, асеці, млыне.

На працягу ўсяго ўборачнага перыяду чалавек неаднаразова праводзіў шматлікія рытуалы падзякі і ахвараванні Духам поля, ураджаю і іншым ніжэйшым боствам. Цяпер жа надыходзіць самы спрыяльны час аддзячыць і прынесці ахвяры вярхоўнаму, найгалоўнейшаму Богу славян-земляробаў – Сонцу, або Даждзьбогу.

На падобны акт як сімвалічны знак неба заклікалі чалавека і ўказвалі дні восеньскага раўнадзенства. Непасрэдна пад час Багачоўскіх святак і праводзіліся рытуалы пакаленняў і ахвярапрынашэнняў Даждзьбогу.

I, як заўсёды, святочны дзень не толькі падсумоўваў зробленае, але і настройваў на далейшыя работы: "Багач — бярыся за рагач (саху), ідзі пад авёс гараць"; "Прыйшоў Багач — кідай рагач, бяры сявеньку, сей памаленьку". Ад цяжкіх работ пад восень ужо добра такі стамляліся, асабліва жанчыны: "Да Багача баба рабача, па Багачы — хоць за плот валачы". На Віцебшчыне жанчыны хадзілі па ільнішчах і на кожным прыгаворвалі: "Няхай будзіць лён такей даўгей, сколькі мы прайшлі". У заходніх раёнах на Багача забівалі жывёліну, а гаспадара, які шкадаваў зарэзаць барана, перасцерагалі, што таго барана воўк парве. Назіралі за жывёлай, каб рабіць прагнозы з наступленнем зімы: калі пасля Малой Прачыстай жывёла імкнецца на пашу вельмі рана, то і зіма будзе ранняя. Сапраўды, прадчуваючы зазімкі, жывёла рвецца, каб у апошнія дні паболей скубянуць свежай травы.

Багачом або багацтвам называлі таксама кошык з жытам і свечкаю. Яго на свята насілі ў кожную   хату і адрыну. Зерне ў кошык збіралі з першага зажыначнага снапа, свечку рыхтавалі пад спеў дажынкавых мелодый. Згодна павер’ям, багач забяспечваў сям’і дабрабыт і шчасце. Адно з вядучых месц займаў святар у свяце, якое на хрысціянскі манер называлі Святам Свечкі. Падобныя святкаванні праводзілі і ў іншыя дні календара.

 Гэтыя надзвычай важныя і прыгожыя рэчы і натхняюць на правядзенне свята, якое зладзілі ў саду 23 верасня гэтага года.У гэты дзень  дзеці разам з бацькамі прынялі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы кампазіцый  да  выставы "Восеньскія дзівосы" .Выстава атрымалася на дзіва цікавай і разнастайнай.