21 ЛЮТАГА - Дзень роднай мовы.
Сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёю прыгажосцю і непаўторнасцю, іншыя — мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі.
Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы стала традыцыйным мерапрыемствам і для нашых выхаванцаў.
Было праведзена шмат цікавых мерапрыемстваў, якія пашырылі веды кожнага аб роднай мове, гісторыі беларускага народа, традыцыях, прыкладным мастацтве. Дзеці, выхавальнікі гулялі ў беларускія народныя гульні , слухалі і спявалі беларускія песні.
Свята роднай мовы дае магчымасць напомніць пра тое, што мы — беларусы, а нашай роднай мовай з’яўляецца беларуская. Гэта тое невычэрпнае багацце, якое перадаецца нам з пакалення ў пакаленне і суправаджае нас усё жыццё.